У расійскай прапаганды ўсё ж ёсць межы
Амерыканскі журналіст Майкл Вайс адмовіўся ад удзелу ў спецпраекце іспанскага аддзялення расійскага прапагандысцкага тэлеканала RT (экс-Russia Today), прысвечанага авіякатастрофе малазійскага Боінга MH17 ва Украіне.
У перапісцы з кіраўніком іспанскага RT Настай Скоблінай Вайс сваю адмову патлумачыў тым, што «дае інтэрв’ю толькі сапраўдным навіновым тэлеканалам», і прапанаваў сабе замену.
«Я ведаю аднаго чалавека, які рэгулярна піша мне, што Вікторыя Нуланд (памочнік дзяржаўнага сакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі— «НЧ») сілай думкі тэлепартавала борт MH-17 у сакрэтнае падземнае сховішча НАТА ў Арызоне, і што ўсіх пасажыраў ператварылі ў геяў-неанацыстаў, якія рыхтуюць пераварот у Беларусі», — напісаў Вайс.
У адказе на гэты ліст Скобліна прызнала, што прапанаваны варыянт «крыху дзіўны, нават для RT»...