Расея патрапіла ў дзесятку самых небяспечных краін

У рэйтынгу Global Peace Index Расія апынулася паміж КНДР і Нігерыяй, заняўшы 152-е месца са 162 магчымых. Самай небяспечнай краінай прызнана Сірыя, за ёй ідуць Ірак і Афганістан.



kinopoisk_ru_romper_stomper_1578459.jpg

У дзясятку самых небяспечных краін таксама ўвайшлі Паўднёвы Судан, Цэнтральная Афрыканская Рэспубліка, Самалі, Судан, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Пакістан і КНДР. Украіна заняла ў рэйтынгу 12-е з канца месца.

Самай бяспечнай краінай прызнана Ісландыя. На другім месцы размясцілася Данія, а на трэцім — Аўстрыя. У першай дзесятцы самых бяспечных краін апынуліся ў асноўным еўрапейскія дзяржавы. Выключэннямі сталі Канада (7-е месца) і Аўстралія (9-е месца).

ЗША эксперты паставілі на 94-ы радок рэйтынгу, а Вялікабрытанію — на 39-ы. У Лацінскай Амерыцы самай бяспечнай краінай прызнана Чылі (29-е месца ў глабальным рэйтынгу), а ў Афрыцы — Батсвана (31-е месца).

Рэйтынг Global Peace Index існуе з 2007 года. Пры яго складанні ўлічваюцца 23 фактары, у лік якіх уваходзяць як унутраныя — напрыклад, узровень гвалту ў краіне і злачыннасць, так і знешнія — міжнародныя адносіны краіны і выдаткі на ваенныя патрэбы.

ВВС