У Мадрыдзе каля 21 тыс. іспанцаў прайшлі маршам супраць хатняга гвалту

Больш за 10 мільёнаў жанчын у Еўропе пакутуюць ад фізічнага гвалту дома.



000026_523500_big.jpg

Фота: REUTERS

У Мадрыдзе (Іспанія) дзясяткі тысяч людзей прайшлі маршам для таго, каб асудзіць гвалт у адносінах да жанчын. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на мясцовае выданне El Pais.

Марш пачаўся з выступу Ангелы Гансалез, чыю дачку забіў былы муж. Жанчына заклікала ушанаваць памяць ахвяр хатняга гвалту. Ангела адзначыла, што з 1995 года 1 390 іспанак былі забітыя мужчынамі. У 2015 годзе ахвярамі мужчынскай агрэсіі сталі 84 іспанкі.

Акцыя ў сталіцы Іспаніі сабрала людзей з усіх куткоў краіны, у тым ліку прадстаўнікоў 380 рэгіянальных і 70 дзяржаўных фемінісцкіх арганізацый, асноўных палітычных партый краіны, прафсаюзаў і няўрадавых арганізацый, звязаных з пытаннем гендэрнай роўнасці.

Актывісты, апранутыя ў чорную вопратку, ляжалі на зямлі ў памяць пра сотні жанчын, забітых на працягу многіх гадоў, называючы іх ахвярамі "сэксуальнага тэрарызму".

www.rbc.ua__static_files_ga_13943eb26a493a96ba7153809f0c0c46.jpeg

Актывісты патрабавалі пашырэння заканадаўства супраць гвалту ў сям'і, каб ўключыць усе віды гвалту ў адносінах да жанчын.

Адзначаецца таксама, што паводле даследавання, праведзенага ў Еўрапейскім Саюзе ў 2014 годзе, каля 13 мільёнаў жанчын у Еўропе сутыкнуліся з фізічным гвалтам у 2013 годзе.