У Літве хочуць апублікаваць імёны інфарматараў КГБ
Па законе грыф "сакрэтна" дзейнічае 15 гадоў.
Кіруючая ў Літве кааліцыя абмяркоўвае магчымасць апублікавання прозвішчаў тых, хто прызнаўся ў сваім таемным супрацоўніцтве з савецкай дзяржбяспекай.
"Мы абмеркавалі пытанне аб рассакрэчванні (прозвішчаў) людзей, якія супрацоўнічалі з КДБ, таму што прайшло ўжо 15 гадоў, магчыма, ужо прыйшоў час больш не працягваць грыф сакрэтнасці і дазволіць грамадскасці азнаёміцца", — сказаў прэм'ер Альгірдас Буткявічус журналістам пасля апошняга пасяджэння палітрады кіруючай кааліцыі.
Паводле старшыні парламенцкага Камітэта па нацыянальнай бяспецы і абароне, прадстаўніка Партыі працы Артураса Паўлаўскаса, у гэтым годзе мінае грыф "сакрэтна" для спраў тых, хто прызнаўся ў супрацоўніцтве з КДБ, і Камісіі па каардынаванні абароны таямніц трэба будзе вырашыць, ці падоўжыць тэрмін дзеяння гэтага грыфа.
Гаворка пра больш як 1,5 тысячы справаў. У 2009 годзе яны былі перададзеныя ў Цэнтр даследавання генацыду і супраціву жыхароў Літвы. Па законе, грыф "сакрэтна" дзейнічае 15 гадоў.