У Кіеве і Львове ўначы адбыліся выбухі
Прычым у Львове ён прагрымеў каля міліцэйскага пастарунку.
Фота — vinnitsaok.com.ua
Два выбухі адбыліся ўначы ў гарадах Украіны, паведамляе УНІАН. У Львове ў Чыгуначным раёне каля гадзіны ночы выбухнуў ўчастковы пункт міліцыі. Першым да месца здарэння прыбыў львоўскі Аўтамайдан, а толькі пасля яго — пажарнікі. Пацярпелых ад выбуху няма. Падрабязнасці здарэння пакуль не вядомыя.
У Кіеве на 9-м паверсе жылога дома выбухнуў газавы балон у адной з кватэраў. Уладальнік кватэры і яго жонка былі шпіталізаваныя з моцнымі апёкамі. Іх 13-гадовая дачка таксама шпіталізаваная, але яе стан лепшы.