У Гаазе судзяць прэзідэнтаў
У міжнародным крымінальным судзе ў Гаазе пачаўся суд над віцэ-прэзідэнтам Кеніі Уільямам Рута. Яго вінавацяць у злачынствах супраць чалавецтва, учыненых пасля выбараў у краіне ў 2007 годзе.
Прэзідэнт Кеніі Ухуру Кеніята
У выніку гэтых падзей больш за тысячу чалавек былі забітыя, 600 тысяч былі вымушаныя пакінуць свае дамы.
Прэзідэнт краіны Ухуру Кеніята, які таксама абвінавачваецца ў арганізацыі гвалту пасля выбараў, павінен паўстаць перад судом у лістападзе.
Абодва палітыкі адмаўляюць сваю вінаватасць.
Карэспандэнт Бі-бі-сі ў Гаазе паведамляе, што гэта, верагодна, самы дыскусійны судовы працэс у гісторыі міжнароднага крымінальнага суду ў Гаазе.
У пачатку верасня стала вядома, што кенійскі парламент прагаласаваў за спыненне сяброўства краіны ў міжнародным крымінальным судзе.