У Варшаве адбываецца масавы пратэст супраць пашырэння межаў польскай сталіцы

Жыхары Варшавы лічаць, што горад хочуць пашырыць, каб выйграць выбары ў гарсавет у наступным годзе.

Фота rbc.ua 

Фота rbc.ua
 

У Варшаве людзі выйшлі на масавы пратэст супраць пашырэння межаў польскай сталіцы. Пра гэта паведамляе «5 канал».
«Жыхары Варшавы выйшлі на масавы пратэст. Яны абураныя планамі ўладаў пашырыць межы польскай сталіцы. Кіруючая партыя плануе дадаць да горада яшчэ больш за трыццаць гмін — гэта найменшая адміністрацыйная адзінка Польшчы. На думку ўладаў, далучэнне да сталіцы дапаможа развіццю рэгіёну», — гаворыцца ў паведамленні.
Апазіцыя лічыць, што межы хочуць пашырыць для таго, каб выйграць выбары ў гарадскі савет Варшавы, якія адбудуцца ў 2018 годзе. «Бо сталіца ў цяперашніх межах больш сімпатызуе апазіцыйнай «Грамадзянскай платформе». І менавіта за яе галасуе на выбарах, а не за кіруючую «Права і справядлівасьць». А вось у рэгіёнах, якія хочуць далучыць да сталіцы, усё наадварот», — паведамляе «5 канал».
Пасля шэрагу пратэстаў улады паабяцалі, што план пашырэння Варшавы вынесе на грамадскае абмеркаванне. І толькі пасля гэтага перадасць на зацвярджэнне ў парламент.