У смеццевым кантэйнеры ў Нямеччыне знайшлі дзве карціны XVII стагоддзя
Два палатна XVII стагоддзя былі выяўленыя ў прыдарожным смеццевым баку. Як паведамляе «Бі-бі-сі», мужчына знайшоў карціны ў кантэйнеры ў трасы ў Баварыі і перадаў іх паліцыі.

Ілюстрацыйнае фота, kulturologia.ru
Аказалася, што гэта працы галандскага мастака Самуэля ван Хагстратана і італьянца П'етра Белоці.
Пакуль ніхто не прызнаў сябе ўладальнікам карцін і не звярнуўся ў паліцыю Кёльна, якой і перадалі карціны.
Паводле першых ацэнак экспертаў, гэта арыгіналы. Адна з прац — гэта партрэт хлопчыка ў чырвоным капелюшы аўтарства ван Хагстратэна, які жыў у Нідэрландах у 1627 - 1678 гг.
Другая карціна — гэта аўтапартрэт Белоці (1625 - 1700 гг.).
Як нагадвае «Бі-бі-сі», праца ван Хагстратэна, якая выяўляе адпачываючых пад дрэвам пастушкоў, пайшла з малатка на таргах у Лондане за $ 69 тысяч у 2019 годзе.
Іншая яго карціна — «Укрыжаванне» — у 2018 годзе была прададзеная за больш чым $ 300 тысяч.
interfax.by