У Славаччыне абралі прэзідэнта: упершыню гэтую пасаду заняла жанчына

Лібералка Зузана Чапутова набрала 58% галасоў.

Зузана Чапутова

Зузана Чапутова

Другі тур выбараў адбыўся 30 сакавіка. У першым найбольш галасоў набралі адвакатка і грамадская дзеячка Зузана Чапутова і намеснік кіраўніка Еўракамісіі Мараш Шэфчавіч. Лібералка Чапутова мела 41 % галасоў. Сацыял-дэмакрат Шэфчавіч — 19 %.
Прэзідэнт у Славаччыне мае пераважна цырыманіяльныя функцыі, але абіраецца ўсеагульным галасаваннем.Славаччына — 5-мільённая славянская краіна, што далучылася да NATO пазней за сваіх суседзяў з Венгрыі, Чэхіі і Польшчы, бо спачатку ў ёй існаваў аўтарытарны рэжым. Славаччына зрабіла вялікі рывок у сваім эканамічным развіцці пасля далучэння да ЕС.
46-гадовая Чапутова — намесніца старшыні леваліберальнай партыі «Прагрэсіўная Славаччына». Яна ў разводзе, гадуе дваіх дзяцей. Яе апанент, дасведчаны, але не харызматычны кар'ерны дыпламат з вялікай практыкай працы ў Брусэлі, быў вылучаны ад сацыял-дэмакратычнай па эканамічнай пазіцыі, але кансерватыўнай у плане традыцый партыі «Шлях». Чапутова зрабіла сабе імя як удзельніца кампаній у абарону навакольнага асяроддзя.
nn.by