У Санкт-Пецярбургу затрыманыя трое ўдзельнікаў акцыі ў падтрымку міра і Украіны
Агулам у акцыі прыняла ўдзел каля 30 чалавек.
Удзельнікі акцыі прайшлі маршам па Неўскім праспекце. Падчас шэсця іх суправаджалі супрацоўнікі паліцыі. Каля Адміралцейства некаторыя ўдзельнікі акцыі сталі з плакатамі і сцягамі Украіны. У руках у адной з затрыманых дзяўчын быў плакат Give peace a chance. (Дайце міру шанец).
Паводле meduza.io