Расейцы сталі часцей прыязджаць на працу ў Беларусь, чым беларусы — у РФ

Беларусы па-ранейшаму актыўней за ўсё ездзяць на заробкі ў Расію. У першым паўгоддзі гэтага года расійскі рынак працы прыняў 2237 нашых суайчыннікаў.

nch_001_51.jpg

Пры гэтым статыстыка зафіксавала, што расійцаў да нас на заробак прыехала болей — 2 550 чалавек. Пры гэтым аналагічная лічба за першае паўгоддзе 2018-га — 1815 чалавек.
Для параўнання ж, у 2018 годзе 4978 беларусаў адправіліся на заробкі ў РФ, а да нас прыбыла 4126 расійцаў.
Але, вядома, трэба прымаць да ўвагі, што ў статыстыцы МУС улічваюцца толькі тыя, хто выехаў за мяжу па падпісаных дамовах і кантарктах праз упаўнаважаныя на працаўладкаванне за мяжой арганізацыі. Тыя, хто з'ехаў самастойна, не зафіксаваныя ў статыстыцы.
Паводле TUT.BY