У расійскай Цюмені спецназ штурмаваў меркаваных прыхільнікаў Ісламскай дзяржавы
Па некаторых звестках, у адным з прыватных дамоў выявілі двух прыхільнікаў ІДІЛ.
Па словах суразмоўцы агенцтва "Інтэрфакс", 12 красавіка падчас правядзення аператыўна-вышукавых мерапрыемстваў была атрыманая інфармацыя аб знаходжанні ў адным з прыватных дамоў Цюмені двух узброеных прыхільнікаў ІДІЛ, якія планавалі ажыццяўленне тэракту ў месцах масавага знаходжання людзей. На вуліцах Навасёлаў, Магнітагорская, Лакаматыўная праводзілася спецаперацыя. Жыхароў суседніх дамоў эвакуявалі.
Відэа "Еўрарадыё".
Адзін з дамоў падчас спецаперацыі загарэўся — яго патушылі. Як паведамляецца, двое меркаваных тэрарыстаў былі забітыя. Актыўная фаза аперацыі скончылася, "ідзе зачыстка".
Паводле Interfax.ru