У Расіі прапануюць вярнуць азначэнне «вораг народа»

Дыскусія аб замежных агентах у Расіі перайшла на новы ўзровень. Пецярбургскі прадпрымальнік Яўген Прыгожын прапанаваў не тлуміць людзям галаву незразумелым азначэннем. На яго думку, грамадзян і СМІ, якія атрымліваюць фінансаванне з-за мяжы, трэба называць «ворагамі народа». Пры гэтым аўтар ідэі заклікае ставіцца да гэтай катэгорыі гэтак жа, як да іх ставіліся ў 1937-м.

unnamed_244.jpg


Цяжка сказаць, жартуе бізнесмен або кажа ўсур’ёз. Некаторыя лічаць, што гэта сапраўды быў жарт. Аднак каментатарам у патрыятычных інтэрнэт-форумах ідэя прыйшлася даспадобы. Пры гэтым яны прапануюць не абмяжоўвацца калектыўнай высылкай новых ворагаў народа на Калыму. Агучваюцца ідэі выколваюць прадстаўнікам гэтай групы на ілбе татуіроўку «Вораг расійскага народа».
Застаецца дадаць, што ідэя вярнуць статус — не новая. Яна з’явілася ў расійскіх грамадскіх дэбатах у 2014-м. Таксама цікава адзначыць, што, па іроніі лёсу, апошнім знішчаным у СССР «ворагам народа» стаў аўтар ідэі Лаўрэнцій Берыя. 23 снежня 1953 года яго расстралялі з фармулёўкай «вораг камуністычнай партыі і савецкага народа».
Паводле расійскіх СМІ