У Пуціна спыталі, ці забойца ён. Вось што ён адказаў (відэа)
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін напярэдадні сустрэчы з амерыканскім прэзідэнтам Джо Байдэнам даў інтэрв'ю тэлеканалу NBC News.
У ходзе размовы карэспандэнт NBC Кейра Сіманс спытаў у
Уладзіміра Пуціна, ці «забойца» ён.
Пуцін у адказ на пытанне пра «забойцу» засмяяўся і сказаў:
«Паслухайце, за час майго знаходжання на пасадзе я прывык да нападаў з усіх
бакоў і з самых розных абласцей пад рознымі падставамі, прычынамі, нападам
рознага калібра і жорсткасці, нічога з гэтага мяне не здзіўляе».
Вось якія эмоцыі былі на твары Пуціна ў момант, калі
журналіст задаваў нязручнае пытанне
Журналіст NBC News пералічыў імёны вядомых людзей, забітых у
Расеі за апошнія гады: Сяргея Магніцкага, Ганны Паліткоўскай, Барыса Нямцова,
Міхаіла Лесіна.
«Мы знайшлі злачынцаў, якія здзейснілі гэтыя дзеянні, некаторыя з іх у турме, і мы гатовыя працягваць працу ў гэтым кірунку», — заявіў прэзідэнт Расеі.
Паводле belaruspartisan.by.