У Навальнага нырачная недастатковасць і рызыка цяжкіх парушэнняў сардэчнага рытму ў любую хвіліну
Асабісты лекар расійскага апазіцыянера напісала ў сваім твітэры аб крытычных паказчыках у аналізах палітыка.
Асабісты
лекар апазіцыянера Аляксея Навальнага Анастасія Васільева напісала ў сваім
твітэры аб крытычных паказчыках у аналізах палітыка, які з канца сакавіка
трымае галадоўку ва Уладзімірскай калоніі з-за неаказання медыцынскай дапамогі, паведамляе «Рэха Масквы».
Па дадзеных Васільевай, ўзровень калію ў сыроватцы крыві Навальнага упаў да 7 мікрамоляў на літр, гэта сведчыць аб нырачнай недастатковасці і рызыцы цяжкіх
парушэнняў сардэчнага рытму ў любую хвіліну.