«У нас заданне спаймаць невідзімку амерыканскую, F-22 Raptor» — афіцэр ПКС РФ
Дасведчаныя пілоты вайсковае авіяцыі — гэта даволі дэфіцытная катэгорыя адмыслоўцаў. Падрыхтоўка аднаго прафесійнага вайсковага лётчыка ў РФ каштуе ад 4 да 8 мільёнаў долараў ЗША, піша InformNapalm.
У адказ на агрэсіўныя дзеянні Расейскае Федэрацыі ў Азоўскім моры і спробы эскалацыі канфлікту на паўднёвым напрамку, міжнародная валанцёрская супольнасць InformNapalm публікуе дадзеныя афіцэра Паветрана-касмічных войскаў (ПКС) ЗС РФ, штурмана шматмэтавага знішчальніка Су-30СМ, лётчыка першага класа, старшага лейтэнанта Аляксея Капаева (рус. — Алексей Копаев). У публікацыі падаем аўдыёперахоп размовы Капаева і дакуманты з грыфам «для службовага карыстання» з ягонай электроннай пошты. Гэтыя матэрыялы эксклюзіўна перададзены для вывучэння InformNapalm актывістамі Украінскага Кіберальянсу.
Навошта публікаваць дадзеныя лётчыкаў ПКС РФ?
Дасведчаныя пілоты вайсковае авіяцыі — гэта даволі дэфіцытная катэгорыя адмыслоўцаў. Падрыхтоўка аднаго прафесійнага вайсковага лётчыка ў РФ каштуе ад 4 да 8 мільёнаў долараў ЗША. Верагоднасць таго, што РФ можа выкарыстоўваць супроць Украіны вайсковую авіяцыю ў выпадку поўнамаштабнай эскалацыі баявых дзеянняў ёсць досыць высокай, таму ідэнтыфікацыя пілотаў агрэсара — гэта нетрывіяльная задача. На асаблівую ўвагу заслугоўваюць тыя вайсковыя адмыслоўцы, якія «пакаштавалі кроў» падчас здзяйснення ракетна-бомбавых удараў па мірнаму насельніцтву ў Сірыі.
Раней у выніку выведкі адкрытых крыніцаў інфармацыі валанцёры InformNapalm сабралі і апублікавалі дадзеныя больш за сто кадравых афіцэраў — чальцоў экіпажаў ПКС РФ, якія ўдзельнічалі ў баявыя аперацыях на баку рэжыму Башара Асада ў Сірыі, дзе таксама здзяйснялі інтэнсіўныя бамбаванні мірнага насельніцтва. Гэтыя публікацыі выклікалі шквал эмоцыяў у расійскіх СМІ, у якіх перасталі публікаваць сюжэты з пілотамі ПКС дзеля мінімізацыі мажлівасці іх ідэнтыфікацыі. Бартавыя нумары самалётаў, якія выконваюць баявыя задачы, пачалі зафарбоўваць.
Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя Аляксея Капаева
У ліставанні афіцэра ПКС РФ Аляксея Капаева выяўленыя дадзеныя пра ягоную вайсковую біяграфію, скан-копіі пашпарту, дакументы “надання на класнасць” яго асабіста і іншых афіцэраў, з якімі ён падтрымліваў шчыльныя службовыя сувязі, таксама знойдзеныя методыкі падрыхтоўкі лётнікаў ПКС РФ і іншыя дакументы з грыфам «для службовага карыстання».
Старшы лейтэнант Капаеў Аляксей Дзмітрыевіч, нарадзіўся 05.11.1981 г. у г. Чалябінск. Скончыў Чалябінскі вайсковы авіяцыйны інстытут штурманаў (ВАІШ) у 2003 годзе, у ЗС РФ з 29.07.1998 г. Пашпарт 4602 587830. Асабісты нумар вайскоўца Х-114360, Хабараўскі край, Камсамольскі раён, с.Хурба, в/ч 62231. Нумар аўто К044УК 27. Картка ПАТ “Сбербанк” РФ: 5469 7400 1468 2367. Тэлефоны для сувязі: 89141891160 і 89242095156.
Мае агульны налёт больш за 800 гадзінаў, засвоіў наступныя тыпы самалётаў: Ту-134Ш, Су-24М, Ан-12БК, Су-24М2, Су-30СМ. Паводле загаду міністра абароны РФ №01 з 22.02.2017 г. яму нададзеная 1-ы клас. Падрыхтаваны да вядзення баявых дзеянняў па асноўнаму прызначэнню роду авіяцыі ўдзень і ўначы ў складаных метэаралагічных умовах у поўным аб’ёме курсу баявой падрыхтоўкі. Падрыхтаваны да выкарыстання кіраваных ракетаў класа «паветра-паветра», «паветра-зямля», «паветра-РЛС» у поўным аб’ёме. Падрыхтаваны да застасавання КАБ з ЛГСН (кіраваныя авіябомбы з лазернай галоўкай саманавядзення). Меў перапынак у лётнай працы тэрмінам 4 гады: з 1 снежня 2009 году па 1 снежня 2013 году (быў пад загадам, паводле арганізацыйна-штатных мерапрыемстваў (рус. — ОШМ).
Аўдыёперахоп размоваў Капаева
Асобны інтарэс выклікалі аўдыёзапісы, якімі Капаева шантажавала ягоная колішняя каханка. Яна запісвала размовы з ім на тэлефон, а потым, пасля разрыву стасункаў, дасылала запісы на ягоную пошту з пагрозамі, што накіруе іх ФСБ. Паводле іроніі лёсу, гэтыя размовы сёння патрапляюць у адкрыты доступ.