У Маскве затрыманыя ўдзельнікі пікетаў у падтрымку «Мемарыяла»

На Пушкінскай плошчы ў Маскве паліцыя затрымала ўдзельнікаў серыі адзіночных пікетаў у падтрымку «Мемарыяла», піша Meduza.

photo_2021_11_20_14_24_57.jpg

Сярод затрыманых — аўтар «Новай газеты» Вікторыя Іўлева і праваабаронца Юрый Самадураў, паведамляе выданне ў сваім тэлеграм-канале. «З плакатам я прастаяла тры хвіліны», — распавяла Іўлева. «Юра мне перадаў плакат, мы адначасова [дакрануліся да яго] двума пальцамі дзвюх розных рук. Нас павялі ў аўтазак», — паведаміла яна.

SOTA паведамляе пра яшчэ чацвярых затрыманых удзельнікаў акцыі, у тым ліку Васіля Мачалава і Андрэя Бабіна.

photo_2021_11_20_14_24_57.jpg

Нагадаем, у лістападзе Генпракуратура РФ і пракуратура Масквы запатрабавалі праз суд ліквідаваць «Міжнародны Мемарыял» і Праваабарончы цэнтр «Мемарыял». Арганізацыі абвінавацілі ў парушэнні закона аб «замежных агентах».

У падтрымку «мемарыяла» выступілі дзясяткі расійскіх і міжнародных арганізацый, палітыкаў, дзеячаў навукі і культуры, у тым ліку нобелеўскія лаўрэаты Міхаіл Гарбачоў і Дзмітрый Муратаў. Савет па правах чалавека пры прэзідэнце РФ назваў патрабаванне аб ліквідацыі «Мемарыяла» «неадпаведным». У сваю чаргу Крэмль заявіў, што «з "Мемарыялам" даўным-даўно існуюць праблемы ў плане захавання нормаў расійскага заканадаўства».