Ад каронавіруса памёр расійскі акцёр Валерый Гаркалін

У бальніцы на 68-м годзе жыцця памёр народны артыст Расіі Валерый Гаркалін.

rian_2279661.hr_.ru_.jpg

Апошнім часам ён знаходзіўся ў шпіталі з COVID-19, у акцёра выявілі поўнае паражэнне лёгкіх. Артыст знаходзіўся на ШВЛ і, не прыходзячы ў сябе, памёр у 7:14 раніцы.

Гаркаліна шпіталізавалі ў пачатку кастрычніка ў Маскоўскую ГКБ № 40 у Камунарцы. Ён паступіў са станоўчым тэстам на каронавірус, КТ выявіў у яго 25 % паразы лёгкіх. Яго стан з кожным днём пагаршаўся, ён адчуваў цяжкасці з дыханнем.

За пяць дзён паражэнне лёгкіх павялічылася з 25 % да 75-85 %. Лекары ацанілі яго стан як крытычны, пасля чаго артыста перавялі ў рэанімацыю, падключылі да апарата ШВЛ і ўвялі ў медыкаментозную каму, затым падключылі да апарата ЭКМО.

Пазней пацыента вывелі з медыкаментознай комы і прыбралі частку прэпаратаў, аднак яго стан зноў пагоршыўся. У артыста пачаўся сэпсіс, а таксама быў дыягнаставаны трамбоз вен на нагах, пачаліся праблемы з сэрцам і дыханнем.

8 лістапада паведамлялася, што артыста экстрана прааперавалі. Акцёр перанёс аперацыю на плеўральнай паражніне грудной клеткі.

Гаркалін ў розныя гады працаваў у тэатры сатыры ў Маскве, Тэатры лялек імя С. Абразцова, у незалежных тэатрах і быў заняты ў антрэпрызах. Але яшчэ да прызнання тэатраламі ён спазнаў грандыёзны поспех у кіно. Першая ж роля, прафесійнага карцёжнікаў Грэка ў крымінальнай драме «Каталы» (1989) Сяргея Бадрова-старэйшага і Аляксандра Бураўскага, зрабіла яго знакамітым.

Шырокаму гледачу ён вядомы па ролях у карцінах «Белыя адзенні», «Шырлі-Мырлі», «Папса», «Жулікі» і многіх іншых.

Паводле «Известий».