У Маскве адбыўся мітынг, прысвечаны гадавіне Балотнай справы

На мітынг, прысвечаны гадавіне разгону дэманстрацыі на Балотнай плошчы ў 2012 годзе, прыйшлі па меншай меры 2,8 тысячы чалавек. Пра гэта паведамляе ў твітэры «Белы лічыльнік».

38734718_303.jpg


Такую колькасць людзей зафіксавалі на плошчы Акадэміка Сахарава на 14:00 (мск). Пасля гэтага паліцыя пакінула для праходу на мітынг 7 рамак.


Пры гэтым паліцыя налічыла на акцыі каля тысячы чалавек, перадае Інтэрфакс.
На мітынгу шмат сцягоў нацыяналістаў, людзі таксама прыйшлі з партрэтамі фігурантаў "балотнай справы". Удзельнікі акцыі патрабуюць вызваліць палітвязняў, прыйшлі людзі ў чорнай вопратцы з надпісам "Карупцыя", ёсць лозунгі супраць гамафобіі ў Чачні. На акцыі толькі адзін украінскі сцяг — з ім прыйшоў апазіцыянер Ільдар Дадзін, паведамляе dw.com.

Мітынг, прысвечаны пяцігоддзю пратэстаў 6 траўня 2012 года, якія завяршыліся палітычнымі працэсамі, быў узгоднены ўладамі.
Да пачатку мерапрыемства паліцыя канфіскавала частку канструкцыі сцэны. Канфіскаваны банер з лозунгамі «Хопіць Пуціна, хопіць вайны, хопіць трываць Кадырава» і «Балотная справа — ганьба Расеі!», які служыў адной з перагародак сцэны, мэрыя вярнуць адмовілася.
novayagazeta.ru