У Маскоўскім заапарку тушканчыкаў трымаюць у холадзе і голадзе, каб тыя заснулі

У Маскоўскім заапарку распрацавалі спецыяльную сістэму, каб тушканчыкі распачалі зімовую спячку, распавялі naviny.by

Фота zverivdom.com

Фота zverivdom.com


Каб грызуны распачалі зімовую спячку, іх мардуюць голадам у цёмным халадзільніку да таго часу, пакуль яны цалкам не пазбавяцца надзеі.
«Ці ведаеце вы, як спяць тушканчыкі ў нас у заапарку? У самым звычайным халадзільніку! Каб яны заснулі, іх трэба змясціць у экстрэмальныя ўмовы. Таму іх замыкаюць у цемры, у цішыні, пры тэмпературы тры-чатыры градусы цяпла, тады яны адчайваюцца і ўпадаюць у анабіёз. Спаць ім трэба для здароўя, ды і перыяд памнажэння ў іх адбываецца толькі пасля спячкі», — распавялі ў прэс-службе заапарка.
Супрацоўнікі заапарка падкрэслілі, што калі пакінуць грызунам у халадзільніку ежу або матэрыял для будаўніцтва гнязда, дык яны не заснуць і будуць спадзявацца на лепшае.
Раней паведамлялася, што ў Маскоўскі заапарк паабяцалі прывезці панд.