У Кітаі пабудавалі вялікую сонечную ферму ў форме панды
У паўночнай частцы правінцыі Шаньсі Кітайскай Народнай Рэспублікі пабудавалі новую сонечную электрастанцыю. Яна прыцягнула ўвагу сусветных СМІ дзякуючы свайму незвычайнаму дызайну — у форме гіганцкай панды.
Аўтарства належыць інжынерам з кампаніі «China Merchants New Energy Group» — аднаго з найбуйнейшых аператараў чыстай энергіі ў краіне, паведамляе politros.com.
Плошча электрастанцыі — больш за 100 гектаращ, гэта адна з самых вялікіх сонечных ферм у краіне.
Першы этап, які ўключае ў сябе ўвядзенне ў эксплуатацыю аднаго аб'екта магутнасцю 50 мегават, быў завершаны 30 чэрвеня. Запуск фермы дазволіў забяспечыць электрычнасцю паўночны захад Кітая. Да канца года плануецца ўсталяваць яшчэ адну «панду», піша newinform.com.
Па словах прадстаўнікоў кампаніі, за 25 гадоў эксплуатацыі «Panda Power Plant» вырабіць 3,2 мільярда кілават*гадзін сонечнай энергіі. Гэта дазволіць зэканоміць прыкладна 1 млн тон вугалю для вытворчасці электраэнергіі і скараціць выкіды вуглякіслага газу на 2,74 млн тонаў.
Праект з'яўляецца часткай больш глабальнай праграмы па павышэнню дасведчанасці моладзі ў Кітаі аб чыстай энергіі.
Паводле greenbelarus.info