У Кыргізстане выбіраюць прэзідэнта

У Кыргізстане праходзяць выбары прэзідэнта. Па ўсёй краіне адкрыты каля двух з паловай тысяч выбарчых участкаў.

f3262f36_68eb_4b4a_b54c_e8c8b8e9d52d_w1023_r1_s.jpg

Чакаецца, што ў галасаванні прымуць удзел больш за тры мільёны чалавек. За мяжой адкрыта 37 участкаў. Там могуць прагаласаваць каля 20 тысяч чалавек.
Да поўдня яўка выбаршчыкаў склала каля 24 працэнтаў.
Гэта першыя выбары ў Кыргізстане, па выніках якіх чакаецца мірная перадача ўлады. На пасаду прэзідэнта прэтэндуюць 11 кандыдатаў. Сярод іх тры былыя прэм’ер-міністры: Амурбек Бабанаў, Сааранбай Жээнбекаў і Тэмір Сарыеў. Цяперашні кіраўнік Алмазбек Атамбаеў ужо прагаласаваў. Яго шасцігадовы тэрмін завершыцца ў канцы гэтага году. Паўторна балатавацца ён не мае права.
Апазіцыя ўжо заявіла аб парушэннях падчас галасавання, аднак у МУС Кыргізстану гэта пакуль не пацвярджаюць. Па дадзеных міністэрства, пакуль зафіксаваныя толькі дробныя парушэнні. Мясцовыя назіральнікі таксама кажуць, што сурʼёзных парушэнняў яны пакуль не бачылі.


Паводле svaboda.org