У Калумбіі завяршыўся 50-гадовы канфлікт з паўстанцамі

Прэзідэнт Калумбіі Хуан Мануэль Сантас абвясціў аб поўным раззбраенні Рэвалюцыйных узброеных сілаў Калумбіі (РУСК), якое азначае заканчэнне канфлікту паміж паўстанцамі і ўладай.

farc_girl_gun.jpg

Як перадае Oxu.Az са спасылкай на AFP, 15 жніўня ў Калумбіі прайшлі апошнія мерапрыемствы па здачы зброі байцамі РУСК.
«Сёння мы чулі апошняе дыханне канфлікту ... Разам са здачай зброі ён па-сапраўднаму скончыўся, і ў жыцці нашага народа пачалася новая фаза», — заявіў Сантас.
Нагадаем, што РУСК былі створаны ў 1964 годзе як ваеннае крыло мясцовай камуністычнай партыі для барацьбы за пабудову «Новай Калумбіі» — грамадства сацыяльнай справядлівасці і роўнасці. У шэрагах групоўкі ўдзельнічаюць да 20 тысяч байцоў. Перамовы аб міры з уладамі ішлі амаль чатыры гады і не раз знаходзіліся на мяжы зрыву, аднак у выніку завяршыліся паспяхова.
Адзначым, што ў лістападзе 2016 года прэзідэнт Калумбіі Хуан Мануэль Сантас і лідэр Рэвалюцыйных узброеных сілаў Калумбіі Радрыга Ландонья Эчэвэри падпісалі канчатковае пагадненне аб міры ў краіне, які павінна пакласці канец больш чым паўвекавога ўнутранага канфлікту, які забраў жыцці 220 тысяч чалавек.
Паводле belaruspartisan.org