У Японіі робат упершыню ў свеце паступіў у сярэднюю школу
Робат-гуманоід Pepper, які здольны размаўляць, быў афіцыйна прыняты ў сярэднюю школу ў японскім горадзе Васэда ў прэфектуры Фукусіма. Кібернетычная прылада, як сцвярджаецца, будзе цяпер вучыцца разам з дзецьмі ўпершыню ў свеце.
З
гэтай нагоды ў школе была зладжана ўступная цырымонія, на якой вучняў
заклікалі максімальна выкарыстаць унікальныя шанцы зносін з робатам, паколькі
гэта ім спатрэбіцца ў будучым жыцці. Сам Pepper заявіў, што "ніколі не
думаў, што будзе прыняты ў чалавечую школу" і паабяцаў займацца з усіх
сіл.
Гэты робат умее гаварыць не толькі па-японску, але і па-англійску. Таму яго мяркуецца ў асноўным выкарыстоўваць на занятках па англійскай мове. Робат Pepper распрацаваны японскай кампаніяй мабільнай сувязі Softbank Corp. Такія прылады прызначаныя пакуль што ў асноўным для абслугоўвання кліентаў у банках і крамах. У чэрвені мінулага года першая партыя з тысячы робатаў Pepper па цане 214 тыс. ен ($ 1,9 тыс.) за адзінку была раскупленая за адну хвіліну.
Як сцвярджаюць распрацоўшчыкі, робат абсталяваны вялікай колькасцю камер і датчыкаў, якія дазваляюць яму распазнаваць практычна ўвесь спектр чалавечых эмоцый: радасць, смутак, страх, хваляванне, раздражненне. У залежнасці ад сітуацыі Pepper можа засмяяцца ў адказ на жарт ці ж прымецца суцяшаць свайго гаспадара. Ён таксама валодае здольнасцю да саманавучання.
Урад Японіі актыўна заахвочвае вытворчасць і ўвядзенне робатаў ва ўжытак, разлічваючы, што краіна будзе займаць лідзіруючыя пазіцыі ў свеце ў гэтай галіне эканомікі. З дзяржаўнага бюджэту выдзяляюцца, у прыватнасці, субсідыі фірмам, якія ўводзяць пасады кібернетычных работнікаў.
Паводле tass.ru