У Італіі выратавалі больш за 500 мігрантаў на адной рыбацкай лодцы
Італьянская берагавая ахова выратавала 539 мігрантаў, якія знаходзіліся на рыбацкай лодцы, якая дрэйфавала ля берагоў Лампедузы ў Міжземным моры.
![photo_2021_08_29_11_01_03.jpg photo_2021_08_29_11_01_03.jpg](/img/v1/images/photo_2021_08_29_11_01_03.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мяркуецца, што перагружаная мігрантамі лодка прыбыла з Лівіі, на ёй было нямала жанчын і дзяцей. Сярод мігрантаў егіпцяне, сірыйцы, а таксама выхадцы з Паўночнай Афрыкі, паведамляе BBC.
Паводле «Дактароў без межаў», перад адпраўкай у Італію мігрантаў маглі збіваць: на іх целах выяўленыя сляды фізічнага гвалту. Паводле адной з версій, у Лівіі яны былі ў зняволенні.
Паколькі лодка з мігрантамі магла затануць, людзей перамясцілі на судны італьянскай мытні і берагавой аховы і перавезлі на Лампедузу.
nn.by