У Еўропе могуць знаходзіцца сотні патэнцыйных тэрарыстаў

У Германіі могуць знаходзіцца больш за 400 патэнцыйных тэрарыстаў. Паводле паліцыі ФРГ, колькасць патэнцыйных тэрарыстаў, якія прыбылі ў краіну пад выглядам бежанцаў, пастаянна расце.

Уцекачы

Уцекачы


Расследуюцца 60 выпадкаў магчымай сувязі мігрантаў з джыхадзістамі., паведамляе www.dw.com.

Каля 410 мігрантаў, якія прыехалі ў Германію як бежанцы, могуць быць патэнцыйнымі тэрарыстамі. Пра гэта ў панядзелак, 25 ліпеня, паведамляе газета Neue Osnabrücker Zeitung, са спасылкай на адказ Федэральнага ведамства па крымінальных справах. У сярэдзіне мая іх колькасць складала 369 чалавек.
Паліцыя вядзе 60 спраў па факце магчымай сувязі мігрантаў з джыхадзістамі. У красавіку вялося 40 падобных расследаванняў.
"У сувязі з няспынным патокам мігрантаў у Германію, мы павінны зыходзіць з таго, што сярод бежанцаў могуць знаходзіцца актыўныя або былыя чальцы розных груповак, іх памагатыя і людзі, якія сімпатызуюць тэрарыстычным арганізацыям, а таксама ваенныя злачынцы, якімі рухаюць ісламісцкія матывы", — адзначаецца ў паведамленні крымінальнай паліцыі.

У ведамстве папярэджваюць: тэракты ў Парыжы паказалі, што экстрэмісцкая арганізацыя "Ісламская дзяржава" (ІД) магла адпраўляць тэрарыстаў у Еўропу пад выглядам бежанцаў.


Таксама, паводле Федэральнага ведамства па крымінальных справах, павялічылася колькасць экстрэмістаў, якія адправіліся з Германіі ў Сірыю, каб змагацца на баку ІД. У ведамстве вядома пра 840 падобных выпадкаў. Прыкладна траціна экстрэмістаў, набыла баявы досвед і вярнулася ў Германію.
Паліцэйская служба ЕС (Еўрапол) таксама папярэджвае пра сотні патэнцыйных тэратыстаў, што знаходзяцца еўрапейскіх краінах. Еўрапол адзначае, што ведае пра недзе 5 тысяч ісламістаў з ЕС, якія ваявалі ў Сірыі і Іраку на баку тэрарыстычнай групоўкі "Ісламская дзяржава". Частка з іх і ўжо вярнуліся назад у Еўропу.
Траціна з іх — гэта значыць каля 1500–1800 — вярнулася ў ЕС, паведамляе ТАСС. "Многія з іх не маюць ні намераў, ні магчымасці ажыццявіць тэрарыстычныя акты. І ўсё ж застаюцца сотні патэнцыйных тэрарыстаў, якія ўяўляюць пагрозу для бяспекі ў Еўропе", — адзначылі ў Паліцэйскай службе ЕС. Еўрапол мае намер падтрымліваць нацыянальныя праваахоўныя органы ў назіранні за падазронымі асобамі.