Меркель: Бежанцы-тэрарысты — гэта здзек з людзей, якія ім дапамагаюць

Канцлер Германіі выступіла за прыняцце антытэрарыстычных мер на ўзроўні Еўрапейскага Саюза. Ангела Меркель прадставіла свой план бяспекі з 9 пунктаў.

0__19431999_303_00.jpg


Ісламісцкія напады ў Германіі будуць старанна расследаваныя, паабяцала Ангела Меркель на прэс-канферэнцыі ў Берліне ў чацвер, 28 ліпеня, паведамляе www.dw.com
Яна выступіла за прыняцце антытэрарыстычных мер на еўрапейскім узроўні. "Там, дзе ёсць прабелы, мы павінны дзейнічаць. Мы зробім усё магчымае, каб абараніць бяспеку ў свабоднай дэмакратычнай краіне", — сказала Меркель.
"Напады бежанцаў у Германіі — гэта здзек з тых людзей, якія ім дапамагаюць, з тых мігрантаў, якія сапраўды маюць патрэбу ў абароне", — заявіла кіраўнік германскага ўрада. Аднак Германія працягне прытрымлівацца сваёй канстытуцыі і даваць прытулак тым, хто бяжыць ад вайны, як таго патрабуе канвенцыя аб бежанцах падкрэсліла Меркель.
Федэральны канцлер прадставіла план з дзевяці пунктаў па паляпшэнню сітуацыі з бяспекай.
Яна пералічыла меры для забеспячэння бяспекі ў Германіі і Еўропе, напрыклад, стварэнне цэнтральнай інфармацыйнай сістэмы аб бежанцах у ЕС і сістэмы ранняга папярэджання аб магчымых тэрарыстычных пагрозах з боку радыкалаў, дазвол задзейнічаць армію ва ўнутраных аперацыях і пашырэнне прэвентыўных мер.
Канцлер Германіі асабліва падкрэсліла неабходнасць прыняцця закона аб гандлі зброяй на ўзроўні Еўрасаюза. Яна таксама адзначыла важнасць інтэграцыі бежанцаў, барацьбу з прычынамі ўзнікнення вялікай колькасці мігрантаў і барацьбу з тэрарызмам.