У Германіі большасць лясных грыбоў да гэтага часу забруджаныя радыяцый з прычыны аварыі на ЧАЭС
95% узораў усіх дзікарослых грыбоў, сабраных у Германіі за апошнія шэсць гадоў, усё яшчэ ўтрымліваюць радыеактыўнае забруджванне пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Нямецкае Федэральнае ўпраўленне па справах абароны правоў спажыўцоў і бяспекі харчовых прадуктаў (BVL) заявіла, што каля 95% узораў дзікарослых грыбоў, сабраных у Германіі за апошнія шэсць гадоў, усё яшчэ ўтрымліваюць радыеактыўнае забруджванне з прычыны Чарнобыльскай катастрофы.
Паводле звестак BVL, падвышаная канцэнтрацыя ізатопаў цэзію-137 і цэзію-134, выкід якіх адбыўся падчас аварыі на ЧАЭС, была выяўленая асабліва на поўдні Германіі.
У той жа час адзначаецца, што ні ў адным з 74 пратэставаных узораў не перавышаная дапушчальная мяжа ў 600 Бк/кг.
Нямецкі рэгулятар падкрэсліў, што лясныя грыбы падвяргаюцца забруджванню значна даўжэй, чым іншыя сельскагаспадарчыя прадукты.
Паводле Укрінформ