У Дагестане злачынец адкрыў агонь у натоўпе на масленічных гуляннях. Чатыры чалавекі загінулі
У Кізляры злачынец адкрыў страляніну па натоўпе людзей, якія сабраліся на масленічныя гулянні. Пра гэта паведамляе агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на неназваную крыніцу.
Чатыры чалавекі загінулі, яшчэ трое параненыя. Усе загінулыя — жанчыны. Злачынец быў забіты у адказ агнём, які адкрылі супрацоўнікі праваахоўных органаў.
Крыніца «Інтэрфакса» распавяла, што напад рыхтавалі два чалавекі — сямейная пара. Але страляў толькі мужчына — яго жонка ўцякла перад тым, як ён адкрыў агонь.
Дагестанскага выданне «Черновик» паведамляе, што злачынец страляў па парафіянах ў царкве. РІА Дагестан апублікавала фатаграфіі, на якіх цела нападніка і яго ахвяр ляжаць на вуліцы.
Па дадзеных «Черновика», злачынец апазнаны, яго імя — Халіл Халілаў.
МУС Дагестана пацвердзіла інфармацыю аб чатырох загінулых жанчынах у Кізляры. Раненні атрымала яшчэ адна мясцовая жыхарка, а таксама супрацоўнік паліцыі і супрацоўнік Расгвардыі. Злачынца страляў з паляўнічай стрэльбы. Жанчына, Якая знаходзілася з ім, затрыманая. Узбуджаная крымінальная справа па артыкулах аб забойстве і замаху на жыццё супрацоўнікаў праваахоўных органаў.
Паводле meduza.io