У Алматы ўдзень зноў пачалася моцная страляніна, чутныя выбухі

У цэнтры Алматы зноў распачалася моцная страляніна, паведамляе ТАСС.

6549349__1_.jpg

Па гучнагаварыльніку ў Алматы вайскоўцы запатрабавалі пакінуць плошчу Рэспублікі і папярэдзілі пра адкрыццё агню.

Неўзабаве зноў стала чуваць моцную страляніну. Гучаць выбухі.

РІА «Новости» мяркуе, што пачалася зачыстка плошчы Рэспублікі, страляніна працягваецца. Горад ахінуў моцны туман, таму журналістам цяжга зразумець, што там адбываецца.

Падчас страляніны на плошчы Рэспублікі ў Алматы ёсць параненыя, паведамляюць відавочцы.

"Тыя, хто бяжыць з боку плошчы, кажуць, што [сілавікі] стралялі па пратэстощцах, і бачылі, як некаторыя дакладна падалі", — сказаў адзін з суразмоўцаў ТАСС.