У акцыі салідарнасці з народам Беларусі ў Франкфурце ўдзельнічаюць еўрадэпутаты
Як распавёў DW адзін з арганізатараў мерапрыемства Віталь Алексяёнак, Святлана Ціханоўская і яе штаб запісалі відэазварот да прыйшоўшых на мітынг у Франкфурце-на-Майне.
Акцыя салідарнасці з народам Беларусі праходзіць у суботу, 1 жніўня, у Франкфурце-на-Майне . Як распавёў у інтэрв'ю DW адзін з арганізатараў мерапрыемства Віталь Алексяёнак, на дэманстрацыі акрамя мітынгоўцаў прысутнічаюць віцэ-старшыня Еўрапейскага парламента (Свабодная дэмакратычная партыя) Нікола Бер і германскі еўрадэпутат ад фракцыі "зялёных" Віёла фон Краман.
«Наколькі мне вядома, сёння — першая падобная акцыя ў ФРГ, калі нямецкія палітыкі так актыўна сочаць за лёсам Беларусі, так актыўна прыслухоўваюцца да нас», —адзначыў Алексяёнак. «Мы трымаем сітуацыю ў краіне ў поле нашага зроку», — у сваю чаргу запэўніла прысутных Нікола Бер. Прысутныя падтрымалі яе выступ скандаваннем: «Свабоду Беларусі!»
«Беларусь для жыцця, не для зняволеных»
Мітынг праходзіць на цэнтральнай плошчы Франкфурта — Хауптвахе. Людзі, якія сабраліся, выступаюць за свабодныя выбары ў Беларусі, за змяняльнасць улады і дэмакратычныя перамены. Яны таксама выказваюцца за вызваленне палітвязняў.
Некаторыя з тых, хто прыйшоў захапілі з сабой плакаты: «Спыніць палітычны гвалт», «Беларусь для жыцця, не для зняволеных», а таксама бел-чырвона-белыя сцягі Беларускай Народнай Рэспублікі.
У ходзе акУцыі запланаваныя некалькі перформансаў, у прыватнасці, чытанне верша «Вам» Уладзіміра Някляева, кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года. Верш быў напісаны пасля снежаньскай акцыі пратэсту ў Мінску менш за дзесяць гадоў таму і апублікаваны толькі ў гэтым ліпені. Беларускія музыкі на чале з групай «Naka» склалі на гэтыя вершы песню, якая хутка стала адным з сімвалаў пратэсту.
Ціханоўская і яе штаб запісалі зварот да мітынгоўцаў
Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская, каардынатар штаба Віктара Бабарыкі Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала, жонка экс-кіраўніка Парку высокіх тэхналогій Валерыя Цапкалы, запісалі сумеснае відэа, якое накіравалі ўдзельнікам акцыі.
«Франкфурт, прывітанне! Дарагія сябры, дарагія беларусы замежжа, дзякуй вам вялікі, што вы сёння прыйшлі, каб падтрымаць нас», — звярнулася Ціханоўская да мітынгоўцаў.
«Я адчуваю вялікую пазітыўную энергетыку, якая выплывала з Беларусі менавіта ад гэтага кандыдата і яе каманды», — у сваю чаргу адзначыў Алексяёнак. «Людзі, якія прыходзяць на яе акцыі, настроены вельмі добра, у іх ёсць надзеі, і яны разлічваюць, што гэта пачуццё ў іх не скрадуць — ні 9 жніўня, ні раней, ні пазней», — дадаў ён. «Ціханоўская — сімвал пратэстнага руху з нізоў, якія, да прыкладу, Бабарыку, напэўна, не былі даступныя», — адзначыў суразмоўца DW, дадаўшы, што пікеты штаба Ціханоўскай зараз збіраюць «ад 2 да 4 працэнтаў насельніцтва кожнага горада», у якім праходзяць.
«Гэта, на самай справе, вельмі шмат, бо людзі прыязджаюць часцяком у нязручныя месцы», — упэўнены Віталь Алексяёнак. Пры гэтым ён дадаў, што з боку дзейнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі не бачыць ніякай канкрэтнай праграмы, толькі закручванне гаек і адпаліраванне мілітарысцкіх структур.
Трансляцыю вядзе YouTube-канал «Рэальная Беларусь»
Выступы на мітынгу ў Франкфурце суправаджаюцца мадэрацыяй на беларускай. Арганізатары чакалі, што акцыя прыцягне каля 100 чалавек. Спецыяльна, каб дасягнуць больш шырокай аўдыторыі, была арганізавана трансляцыя ў рэжыме рэальнага часу на YouTube-канале «Рэальная Беларусь», у якога больш за 85 тысяч падпісчыкаў.
У суботу, 1 жніўня, яшчэ адна акцыя ў падтрымку свабодных выбараў у Беларусі пройдзе ў Мюнхене (Баварыя). Яна пачнецца ў 17.00 па мясцовым часе. На мерапрыемстве, у прыватнасці, будзе прысутнічаць дэпутат бундэстага ад партыі «Саюз-90» / «Зялёныя», член германа-беларускай парламенцкай групы Маргарэт Бауз.
dw.com