З Вольскім і «Крамай»: Штаб Ціханоўскай правядзе яшчэ адзін вялікі мітынг-канцэрт

Інфармацыя пра гэта размешчана ў сацсетках.

116853326_10221559757197147_8099382618974694009_n.jpg

Каманда кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай анансавала новы вялікі мітынг у Мінску. Ён пройдзе ў чацвер, 6 жніўня, у парку Дружбы народаў. Пачатак у 17.00.


Выступяць музыканты: VOLSKI, J: МОРС, NIZKIZ, TOR BAND, КРАМА.
Вядучыя: Каця Пытлева, Віталь Воднеў, Антон Мартыненка.


30 ліпеня ў Мінску здарылася самая масавая акцыя ў гісторыі незалежнай Беларусі — на вялікі дазволены мітынг Святланы Ціханоўскай ў Мінску прыйшлі, паводле ацэнак праваабаронцаў, 63 тысячы чалавек. Паводле звестак МУС, праз кантрольна-прапускныя пункты, абсталяваныя ручнымі металадэтэктарамі, прайшло ўжо 18 250 чалавек.