Туск: Свет апынуўся на мяжы канфлікту

Парушэнне міру ва Украіне можа мець сур'ёзныя наступствы для свету ў цэлым, лічыць прэм'ер гэтай краіны Дональд Туск



russia_ukraine_war_sevastopol_crimea.jpg

Як паведамляе Радіо Свобода, пра гэта кіраўнік польскага ўрада заявіў падчас брыфінгу.

"Свет апынуўся на мяжы канфлікту, магчымыя наступствы якога ён яшчэ не ўсведамляе. Не ўсе ў Еўропе разумеюць, што адбываецца", - лічыць Туск.


Ён падкрэсліў, што Украіна заслугоўвае поўнай міжнароднай падтрымкі. "Украінцы сёння павінны даведацца, што яны маюць сапраўдных сяброў", - заяўляе польскі прэм'ер.

Туск лічыць, што тое, што адбываецца ва Украіне - гэта своеасаблівы экзамен, які будзе ўплываць на адносіны паміж народамі і дзяржавамі на працягу наступных дзесяцігоддзяў.


"Стоячы перад пагрозай, якая ўзнікае з гэтай сітуацыі, мы павінны салідарызавацца з тымі, хто адчувае пагрозу і страх. Павінны больш цесна супрацоўнічаць тут, у Польшчы. Такія сітуацыі патрабуюць асаблівай салідарнасці і адзінства палякаў", - заявіў Дональд Туск.
У сваю чаргу прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі абвясціў, што ў панядзелак раніцай адбудзецца пазачарговае пасяджэнне Савета нацыянальнай бяспекі, прысвечанае Украіне.
"Сітуацыя вельмі сур'ёзная, каб не сказаць драматычная. Гаворка ідзе аб парушэнні 4 артыкула Паўночнаатлантычнай хартыі", - падкрэсліў ён.
Камароўскі адзначыў, што з'яўленне рускай арміі на тэрыторыі Украіны выклікае ў палякаў пачуццё пагрозы бяспекі Польшчы.