Турэцкая паліцыя абясшкодзіла закладзеную бомбу
У турэцкай правінцыі Дзіярбакыр на паўднёвым усходзе краіны паліцыя абясшкодзіла закладзеную каля офіса мясцовай адміністрацыі бомбу.
Выбух 13 сакавіка ў Анкары. Фота: Reuters
150-кіляграмовае выбуховае прыстасаванне знаходзілася ў прыпаркаваным побач з будынкам аўтамабілі, паведамляе ВВС.
Нагадаем, 13 сакавіка ў Анкары смяротнікам быў ажыццёўлены выбух, у выніку якога загінулі 37 чалавек. Адказнасць за гэтую акцыю ўзяла на сябе радыкальная ваенізаваная групоўка "Ястрабы свабоды Курдыстана".
У лютым у Анкары адбыўся аналагічны выбух, у выніку якога загінулі каля 30 чалавек. Адказнасць за яго таксама ўзяла на сябе групоўка "Ястрабы свабоды Курдыстана".