Прэм'ер-міністр Бельгіі Шарль Мішэль заявіў, што ў метро падарваліся два смяротніка

Зараз прэм'ер-міністр Бельгіі Шарль Мішэль праводзіць прэсавую канферэнцыю. 



pres_knaf.jpg

Але нічога прынцыпова новага пакуль не кажа. Дадатковыя меры бяспекі прынятыя, узровень пагрозы падвышаны. "Гэта быў чорны дзень і трагедыя для Бельгіі", — кажа Шарль Мішэль.

Ён таксама не назваў адказных за тэракт і не паведаміў пра свае падазрэнні. "Нас цяпер больш хвалююць ахвяры нападаў", — сказаў прэм'ер.
 

Мішэль паведаміў, што ў метро падарваліся два смяротніка, а не адзін, як паведамлялася раней.
 

Па словах генеральнага пракурора Бельгіі, афіцыйная колькасць ахвяр на гэтую гадзіну — 21. Колькі з іх у аэрапорце і колькі ў метро — невядома.

Нагадаем, каля 10:30 па беларускім часе ў аэрапорце Брусэля прагучалі два выбухі. Перад выбухамі відавочцы чулі стрэлы і крыкі на арабскай мове. Адну бомбу падарваў смяротнік, другая была прыведзена ў дзеянне дыстанцыйна. Каля 11:00 адбыўся выбух паміж станцыямі метро Шуман і Маленбек ва ўрадавым раёне. Паводле апошніх дадзеных, загінуў 21 чалавек, больш за 50 параненыя, з іх 10 знаходзяцца ў крытычным стане. Брусэль фактычна зачынены — не працуе грамадскі транспарт, зачыненыя вакзалы і аэрапорт, жыхароў заклікалі заставацца на працы ці дома, не выходзіць на вуліцу.

teror_aeraport.jpg

Фота з аэрапорту, Euronews

Паводле замежных СМІ