Тры тысячы крымскіх татараў падняліся на гару Чатыр-Даг у памяць ахвяраў дэпартацыі

Больш за тры тысячы крымскіх татараў прынялі ўдзел ва ўзыходжанні на гару Чатыр-Даг на поўдні Крыма, паведамляе ТАСС. На вяршыні гары яны правялі малітву. Масавая акцыя прымеркавана да 72-й гадавіны дэпартацыі крымскіх татараў з паўвострава.

Узыходжанне на гару Чатыр-Даг у 2015 годдзе

Узыходжанне на гару Чатыр-Даг у 2015 годдзе


"Перад выхадам на маршрут удзельнікі ўзыходжання выканалі гімн крымска-татарскага народа. Яны прайшлі праз горны лес, пераадолелі стромкія схілы. Калона расцягнулася амаль на 200-300 метраў, — паведамілі ў Духоўным упраўленні мусульман Крыма (ДУМК). — Моладзь трымае ў руках нацыянальныя сцягі з крымска-татарскай сімволікай".
На вяршыні гары ўдзельнікі акцыі правялі малітву. Таксама запланавана ўстаноўка на вяршыні Чатыр-Дага памятнай пліты ў памяць пра ахвяраў дэпартацыі 1944 года.
Узыходжанне на гару ладзіцца крымска-татарскай моладдзю штогод пачынаючы з 2006 года.

"Падобныя мерапрыемствы аб'ядноўваюць народ. Мы на сваёй радзіме з'яўляемся каранямі магутнага дрэва, мы павінны развівацца, расці, не гледзячы ні на што, не падаць духам і заўсёды быць разам", — цытуюць у прэс-службе ДУМК словы намесніка муфтыя Крыма Айдер Ісмаілава.