Тры населеныя пункты на Данбасе выключылі са спісу акупаваных

Кабінет міністраў Украіны афіцыйна прыбраў тры населеныя пункты на Данбасе са спісу акупаваных.

qha.com.ua

qha.com.ua

Адпаведны дакумент ёсць у распараджэнні РБК-Украіна. Такім чынам, з пераліку непадкантрольных прыбралі Гладосава і Траўневае ў Данецкай вобласці, а таксама Новааляксандраўка Луганскай вобласці. Дадзеныя населеныя пункты ўключаны ў спіс як тыя, што знаходзяцца на лініі размежавання.
Аб тым, што ўкраінскія вайскоўцы вызвалілі адразу дзве вёскі на Светладарскай дузе — Траўневае і Гладосава, — стала вядома ў лістападзе 2017 года. 31 студзеня паведамлялася, што ўкраінскія ваенныя прасунуліся ўздоўж лініі размежавання на Луганшчыне на некалькі кіламетраў і ўзялі пад свой кантроль Новааляксандраўку.
unian.net