Трэці дзень у польскім Сейме пратэстуюць бацькі дзяцей-інвалідаў
У будынку Сейма яны знаходзяцца кругласутачна са сваімі хворымі дзецьмі.
Пратэстоўцы заяўляюць, што не пакінуць Сейм, пакуль іх патрабаванні не будуць выкананыя.
Бацькі патрабуюць, між іншым, павялічыць памер дадатку на рэабілітацыю для дзяцей, якім споўніцца 18 гадоў і павышэння сацыяльнай пенсіі па інваліднасці.
У пятніцу з удзельнікамі пратэсту сустрэліся прэзідэнт Анджэй Дуда, прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі і міністар працы і сацыяльнай палітыкі Эльжбэта Рафальска.
Сёньня віцэ-прэм’ер Бэата Шыдла паведаміла, што з учарашняга дня ў Міністэрстве сям’і і працы распачалася падрыхтоўка праекту ў справе падтрымкі для асоб з абмежаванымі магчымасцямі. «Законапраект будзе падрыхтаваны як мага хутчэй», – сказала Бэата Шыдла і заклікала ўдзельнікаў пратэсту вярнуцца да дому.
Матэвуш Маравецкі паабяцаў стварыць спецыяльны фонд падтрымкі інвалідаў. Сродкі ў фонд паступалі б з падатку, накладзенага на багатых палякаў.
Паводле беларускай службы Польскага радыё