«Трэба ўвесь час нагадваць людзям, што мы былі такімі жывёламі!»
Германія адзначае 75-годдзе «Крыштальнай ночы». У ноч на 10 лістапада 1938 года вуліцы нямецкіх гарадоў былі высланы шклом ад пабітых вітрын магазінаў і дамоў, якія належаць габрэям, дыміліся спаленыя сінагогі, а 30 тысячаў чалавек былі дэпартаваныя.
Дзень пасля Крыштальнай ночы
Плакаты, якія імітуюць пабітае шкло, расклееныя сёння ў вітрынах многіх берлінскіх магазінаў.
«Цяпер у нас у Нямеччыне жывуць людзі розных нацыянальнасцяў з многіх краін свету. Спадзяюся, ім добра жывецца і ў Берліне, і ў іншых месцах. Мы павінны памятаць пра тое, што адбылося
тады, каб такое больш не паўтарылася», — кажуць мясцовыя жыхары.
У берлінскіх крамах у гэтыя дні пакупнікам раздаюць і буклеты, у якіх расказана гісторыя «Крыштальнай ночы". Нацысты прадставілі яе як спантанную рэакцыю насельніцтва на
забойства сакратара пасольства Германіі ў Парыжы Эрнста фон Рата 17-гадовым габрэйскім юнаком Гершэлем Грыншпанам. А гісторыкі сцвярджаюць, што фон Рата можна было выратаваць, але лекары далі яму
памерці па загаду звыш. Яго гібель затым выкарысталі для пачатку маштабнай антысеміцкай кампаніі.