Трамп заявіў, што не ў захапленні ад Гуайда і мог бы сустрэцца з Мадура
Амерыканскі лідар падкрэсліў, што без асаблівага энтузіязму падтрымаў лідара апазіцыі Венесуэлы Хуана Гуайда.
Каментары
прэзідэнта ЗША з'явіліся пасля публікацыі ўрыўкаў з кнігі былога дарадцы па нацыянальнай
бяспецы Джона Болтана. Былы чыноўнік сцвярджае, што Дональд Трамп з самага
пачатку не жадаў падтрымліваць Гуайда і называў яго слабым, "як дзіця".
Па словах Болтана, амерыканскі лідар таксама казаў, што было б
"крута" ўварвацца ў Венесуэлу.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп дапусціў магчымасць асабістай сустрэчы з прэзідэнтам Венесуэлы Нікаласам Мадурам. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю парталу Axios, якое было апублікавана 21 чэрвеня.
"Я б, можа быць, падумаў пра гэта. Мадура хацеў бы сустрэцца. І я ніколі не выступаю супраць сустрэчаў — вы ведаеце, я рэдка выступаю супраць сустрэч", — адзначыў Дональд Трамп.
Амерыканскі лідар прытрымліваецца думкі, што "вы вельмі мала губляеце на сустрэчах", аднак на гэты момант адмовіўся ад перамоваў з Мадура.
Трамп таксама падкрэсліў, што не быў у захапленні ад рашэння сваёй адміністрацыі падтрымаць лідара венесуэльскай апазіцыі Хуана Гуайда. "Я мог бы жыць з гэтым ці без гэтага, але я быў вельмі рашуча супраць таго, што адбываецца ў Венесуэле", — адзначыў Трамп.
Нагадаем, у канцы студзеня 2020 года Мадура заявіў, што гатовы да прамога дыялогу з ЗША.
Яшчэ ў студзені 2019 года ў Венесуэле пачаліся масавыя пратэсты супраць Нікаласа Мадура. На фоне беспарадкаў лідар апазіцыйнага парламента Хуан Гуайда абвясціў сябе часовым прэзідэнтам краіны.
У якасці легітымнага кіраўніка дзяржавы Гуайда прызналі ЗША, удзельнікі групы Лімы (за выключэннем Мексікі), арганізацыя амерыканскіх дзяржаў і большасць краін Еўрасаюза.
У падтрымку Мадура выказаліся Расія, Беларусь, Балівія, Іран, Кітай, Куба, Нікарагуа, Сірыя і Турцыя.
Паводле korrespondent.net