The Times паведаміла аб другой спробе атруціць Навального «Навічком»

На палітыка Аляксея Навальнага была здзейсненая яшчэ адна спроба замаху, піша брытанская The Times са спасылкай на крыніцы ў заходніх спэцслужбах. Па дадзеных выдання, Навальнага другі раз спрабавалі атруціць «Навічком» перад тым, як яго эвакуіравалі з Омска ў Берлін.

Аляксей Навальны

Аляксей Навальны

Меркаваныя агенты дзяржбяспекі, па версіі The Times, праніклі ў бальніцу, дзе ляжаў Навальны. Іх мэтай, піша выданне, было не дапусціць, каб палітыка даставілі ў клініку ў Берліне жывым.
Абедзве спробы атручвання, цытуе РБК артыкул The Times, поўная версія якой даступная толькі па падпісцы, не ўдаліся з-за таго, што лекары паспелі ўвесці Навальнаму атрапін - антыдот для «Навічка».
20 жніўня Аляксею Навальнаму стала дрэнна ў самалёце Томск - Масква. Палітыка даставілі ў бальніцу ў Омску, адкуль праз два дні ў стане комы эвакуіравалі ў Нямеччыну ў клініку «Шарытэ» у Берліне. Лекары расійскай бальніцы заяўлялі, што разглядалі версію атручвання Навального, але яна не пацвердзілася. Урад ФРГ у пачатку верасня абвясціў, што нямецкія лекары выявілі ў Навального атручэнне рэчывам з групы «Навічок». Улады Расіі дачыненне да замаху на Навальнага адмаўляюць.
Паплечнікі Навальнага заяўлялі, што ў нумары гасцініцы ў Томску, дзе палітык спыняўся падчас паездкі па Сібіры, была знойдзена бутэлька са слядамі атрутнага рэчыва. Бутэльку спакавалі і адправілі ў Германію на самалёце санітарнай авіяцыі, якім Навальнага даставілі ў берлінскую клініку «Шарытэ». У лістападзе ўрад Германіі паведаміў, што сляды атрутнага рэчыва былі знойдзеныя і на іншых прадметах з гасцінічнага нумара, дзе спыняўся Навальны.
meduza.io