«Талібан» перакрыў для афганцаў дарогу ў аэрапорт Кабула

Прадстаўнік «Талібана» Забіхула Муджахід заявіў, што афганцам забараняецца выязджаць у аэрапорт Кабула праз сітуацыю, якая там склалася, паведамляе «Бі-Бі-Сі».

indiatvnews.com.

indiatvnews.com.


Людзі, якія сабраліся ля сцен аэрапорта, павінны разысціся па дамах, іх бяспека гарантаваная, заявіў прадстаўнік талібаў.
Паводле яго інфармацыі, ЗША працягваюць заклікаць людзей пакінуць Афганістан.
«Мы просім амерыканцаў: не ўгаворвайце людзей з'ехаць. Нам патрэбныя іх таленты», — заявіў Муджахід, дадаўшы, што ў Афганістане зноў пачалі працаваць СМІ, бальніцы, школы, ВНУ і раённыя адміністрацыі.
Раней прадстаўнік «Талібана» сказаў, што ісламісты не будуць перашкаджаць афганцам, якія захочуць пакінуць краіну пасля 31 жніўня, пры наяўнасці ўсіх неабходных дакументаў.