Шнобелеўская прэмія-2016: штонікі для пацукоў і спроба прыкінуцца барсуком

У Гарвардскім універсітэце ўручылі Шнобелеўскую прэмію за 2016 год, паведамляе The Guardian. Шнобелеўская прэмія традыцыйна ўручаецца за самыя дзіўныя навуковыя даследаванні.

Фота: Gretchen Ertl / Reuters

Фота: Gretchen Ertl / Reuters


У гэтым годзе лаўрэаты прэміі атрымалі чэкі на 10 трыльёнаў даляраў Зімбабвэ (каля 40 цэнтаў у доларах ЗША).
Егіпецкі уролаг Ахмед Шафік атрымаў прэмію за даследаванне ўплыву штонікаў з поліэстэру на ўзровень сэксуальнай актыўнасці ў самцоў пацукоў. Для гэтага ён сшыў для аб'ектаў свайго даследавання штонікі з 100-адсоткавага поліэстэру, 100-адсоткавай бавоўны, 100-адсоткавай воўны, а таксама з матэрыялу з роўным утрыманнем поліэстэра і бавоўны (ва ўсіх узорах была прадугледжана адтуліна для хваста). У Шафіка атрымалася даказаць, што ў штанах з поліэстэру ў пацукоў зніжалася сэксуальная актыўнасць. Вучоны выказаў здагадку, што гэта адбываецца з-за разрадаў статычнай электрычнасці, створаных сінтэтычным матэрыялам.
Каманда з Новай Зеландыі атрымала Шнобелеўскую прэмію па эканоміцы за даследаванне канцэпцыі «індывідуальнасці брэнда», якое праводзілася з дапамогай камянёў. Навукоўцы прасілі 225 новазеландскіх студэнтаў даць апісанне камяням на малюнках. Па выніках даследавання былі складзеныя падрабязныя апісанні «асоб» камянёў. Напрыклад, камень «G» апынуўся «буйным бізнэсмэнам з Нью-Ёрка, багатым, бездакорным, магчыма, трохі скрытным». Ён «носіць чорны дыпламат, у яго акуратная прычоска, ён хутка думае і кажа. Але не добры хлопец». Камень «I» студэнты апісалі як «цыгана або вандроўцу, хіпі», а камень «H» быў прызнаны «сціплым» і «прыземленым».
Прэмія па біялогіі дасталася двум брытанцам: адзін з іх, Том Туэйтс, стварыў штучныя канечнасці, якія дазваляюць яму рухацца як казе, а другі, Чарльз Фостэр, паспрабаваў прымерыць на сябе лад жыцця барсука, выдры, лісы і аленя.
Будучы барсуком, Фостэр выкапаў сабе нару на схіле пагорка, еў чарвякоў і спрабаваў вынюхаюць палёвак. Прыкідваючыся лісой, ён корпаўся ў смецці і спаў у садках. У якасці казы вучоны ўкараніўся ў статак у Швейцарскіх Альпах і пражыў з ім тры дні, пры гэтым ён блеяў і сілкаваўся травой.
Сярод іншых прац, якія атрымалі Шнобелеўскую прэмію — даследаванне таго, як часта хлусяць людзі; эксперымент, падчас якога высветлілася, што спыніць сверб у левым боку можна пачасаўшы правы насупраць люстэрка; а таксама спроба вывучыць рэакцыю людзей на псеўдаінтэлектуальныя складаныя граматычныя канструкцыі, якія ў рэчаіснасці былі пазбаўленыя сэнсу.
Паводле meduza.io