Святлана Давыдава, абвінавачаная ў Расіі ў дзяржаўнай здрадзе, вызвалена з СІЗА
У аўторак следства вырашыла змяніць меру стрымання жыхарцы Вязьмы Святлане Давыдавай, якая абвінавачваецца ў дзяржаўнай здрадзе. Яно змякчыла меру стрымання на падпіску аб нявыездзе. Яе адвакаты не выключаюць, што тое, што адбылося, звязана з шырокім грамадскім рэзанансам вакол справы іх падабароннай.
Святлана Давыдава з мужам і дзецьмі
«Следчы задаволіў хадайніцтва абароны аб змене Святлане Давыдавай меры стрымання. З яе ўзята падпіска аб нявыездзе», — прыводзіць
«Інтэрфакс» словы адваката Сяргея Бадамшына.
Па дадзеных ФСБ, якое вядзе следства, у красавіку 2014 Святлана Давыдава неаднаразова паведамляла ў амбасаду Украіны аб магчымай адпраўцы байцоў ГРУ з размешчанай побач з яе домам часткі ў
Данецк для ўдзелу ў баявых дзеяннях.