Спецслужбы ЗША: умяшанне ў выбары застаецца мэтай Расіі
Амерыканскія спецслужбы папярэдзілі аб пагрозах расійскай дэзінфармацыі ў дзень галасавання, а таксама часу пасля выбараў у штатах, якія вагаюцца, што стварае рызыку гвалту.
У ЗША ва ўмовах вельмі эмацыйнага перадвыбарчага клімату многія амерыканцы асцерагаюцца, што выбары прэзідэнта будуць суправаджацца беспарадкамі і іншымі актамі гвалту. Грамадскі раскол толькі падаграваецца фэйкавымі навінамі, радыкальнымі каментарамі і ненавісніцкімі відэаролікамі ў сацыяльных сетках, піша www.dw.com.
Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у ЗША амерыканскія спецслужбы папярэдзілі пра пагрозу расійскага ўмяшання ў дзень галасавання і ў наступныя тыдні.
«Расія з'яўляецца самай актыўнай пагрозай. Звязаныя з Расіяй агенты ўплыву вырабляюць відэа і фэйкавыя артыкулы, каб падарваць легітымнасць выбараў, напалохаць выбаршчыкаў і стварыць уражанне, быццам амерыканцы гатовыя звярнуцца да гвалту праз свае палітычныя перакананні», — гаворыцца ў супольнай заяве спецслужбаў ЗША — офіса дырэктара нацыянальнай выведкі (ODNI), ФБР і Агенцтва кібербяспекі і бяспекі інфраструктуры (CISA), што была апублікаваная ў панядзелак, 4 лістапада.
У заяве гаворыцца, што з пятніцы, 1 лістапада, спецслужбы ЗША адсочваюць, як замежныя праціўнікі, у тым ліку Расія, праводзяць дадатковыя аперацыі ўплыву, каб падарваць упэўненасць у сумленнасці выбараў у ЗША і распальваць рознагалоссі сярод выбаршчыкаў.
Амерыканская разведвальная супольнасць асцерагаецца, што гэтыя дзеянні толькі ўзмоцняцца ў дзень галасавання і ў бліжэйшыя тыдні і што дадзены наратыў будзе асабліва моцна транслявацца ў «штатах, якія вагаюцца».
«Самую актыўную пагрозу ўяўляе Расія… Звязаныя з Расіяй уплывовыя асобы, агенты ўплыву, у прыватнасці, робяць відэа і ствараюць фальшывыя артыкулы і паведамленні, каб падарваць легітымнасць выбараў, пасяліць страх сярод выбаршчыкаў адносна выбарчага працэсу і пераканаць амерыканцаў, што яны могуць выкарыстоўваюць гвалт адзін супраць аднаго з-за палітычных перакананняў», — гаворыцца ў заяве.
Гэтыя намаганні, дадалі ў спецслужбах, могуць прывесці да падбухторванняў супрацьзаконных учынкаў і правакавання да гвалту, у тым ліку ў дачыненні да сябраў выбарчых камісій.
«Мы чакаем, што расійскія суб'екты выпусцяць дадатковы сфабрыкаваны кантэнт на гэтыя тэмы ў дзень выбараў, а таксама ў дні і тыдні пасля закрыцця выбарчых участкаў», — дадаецца ў заяве.
Выбарцам рэкамендуюць звяртацца да інфармацыі з правераных афіцыйных крыніцах, у прыватнасці прадстаўнікоў дзяржаўных і мясцовых выбарчых органаў.
На думку спецслужбаў, пагроза ўмяшання ў выбары ў ЗША зыходзіць і ад Ірана.
Асцярогі з нагоды пагрозы гвалту
У ЗША ва ўмовах вельмі эмацыйнага перадвыбарчага клімату многія амерыканцы асцерагаюцца, што выбары прэзідэнта будуць суправаджацца беспарадкамі і іншымі актамі гвалту. Грамадскі раскол толькі падаграваецца фэйкавымі навінамі, радыкальнымі каментарамі і ненавісніцкімі відэаролікамі ў сацыяльных сетках.
Прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і звязаныя з ім расійскія групоўкі ўжо многія гады абвінавачваюць у маніпулятыўнай тактыцы з мэтай аказаць уплыў на выбары ў ЗША. Для Расіі выбары прэзідэнта ЗША 5 лістапада маюць вельмі важнае значэнне. У выпадку перамогі рэспубліканца Дональда Трампа Украіна, якая абараняецца ад расійскай агрэсіі, можа пазбавіцца вайсковай дапамогі з боку свайго найважнейшага саюзніка — Злучаных Штатаў.
У дзень выбараў 5 лістапада першыя выбарчыя ўчасткі адкрыюцца ў штаце Вермонт у 05:00 раніцы па мясцовым часе (11:00 па беларускім часе). Апошнія ўчасткі закрыюцца на Гаваях і Алясцы 6 лістапада ў 00:00 (07:00 па беларускім часе) і 01:00 (09:00 па беларускім часе) адпаведна. За пасаду прэзідэнта ЗША змагаюцца кандыдат ад Дэмакратычнай партыі віцэ-прэзідэнт Камала Харыс і рэспубліканец — экс-кіраўнік Белага дома Дональд Трамп.
Першыя вынікі выбараў на адным з участкаў
У ЗША сталі вядомыя вынікі вядомыя ўжо на першым участку — маленечкім пасёлку Дыксвіл-Нотч (Dixville Notch) у Нью-Гэмпшыры, перадае «Європейська правда» са спасылкай на CNN
Суполка, размешчаная ўздоўж мяжы ЗША і Канады на паўночнай ускраіне Нью-Гэмпшыра, адкрывала і закрывала свае выбарчыя ўчасткі адразу пасля поўначы — па традыцыі, якая бярэ пачатак з 1960 года.
У галасаванні прынялі ўдзел чатыры рэспубліканцы і двое незаяўленых выбаршчыкаў. Віцэ-прэзідэнт Камала Харыс і былы прэзідэнт Дональд Трамп атрымалі па тры галасы.
Паводле традыцыі, усе выбаршчыкі, якія маюць права голасу ў Дыксвіл-Нотч збіраюцца ў цяпер неіснуючым гатэлі Balsams Hotel, каб тпаемна прагаласаваць.
Пасля кожнага галасавання адбываецца падлік галасоў і адразу абвяшчаюцца вынікі. Гэта здараецца на некалькі гадзін раней, чым дзе-небудзь яшчэ ў ЗША.
Паводле www.dw.com, www.eurointegration.com.ua