Сноўдэн параіў выкарыстоўваць блакавальнікі рэкламы і Tor

Эдвард Сноўдэн у інтэрв'ю выданню "The Intercept" даў інтэрнэт-карыстальнікам некалькі парадаў, якія дапамогуць зберагчы прыватнасць ў сеціве.



snowden2.jpg

У размове, якая датычыцца выкарыстання блакавальнікаў рэкламы ў веб-браўзэрах, экс-супрацоўнік ЦРУ адзначыў: «Кожны мае не толькі права, але, хутчэй, абавязак прымаць усе магчымыя намаганні для захавання прыватнасці ў сеціве». «Пакуль у інтэрнэце прасоўваецца рэклама з актыўным кантэнтам, якая можа стаць напрамкам атакі на ваш кампутар, вам неабходна старацца блакаваць гэта», — заявіў Сноўдэн.

Акрамя таго, Сноўдэн даў яшчэ пару парадаў, каб павысіць бяспеку ў сеціве. Ён параіў выкарыстоўваць менеджэры пароляў, усталёўваць двухузроўневую верыфікацыю, а таксама выкарыстоўваць браўзер Tor. «Асабіста я выкарыстоўваю Tor увесь час», — падкрэсліў Эдвард Сноўдэн.

Паводле www.gazeta.ru