Сёння а 14-й прысудзяць Нобеля па літаратуры
Як паведамляе сайт Нобелеўскага камітэта, імя лаўрэата стане вядома а 14-й паводле мінскага часу (13:00 паводле сярэднееўрапейскага часу).
Сярод найбольш верагодных прэтэндэнтаў, букмекеры называюць японскага пісьменніка Харукі Муракамі, Эліс Мунро (Канада), Святлану Алексіевіч (Беларусь),
Джойс Кэрал Оутс (ЗША), Петэра Надаша (Венгрыя), Юна Фосэ (Нарвегія).
У пятніцу а 12-й стане вядомы нобелеўскі лаўрэат прэміі міру.
Найбольш верагодныя шанцы ў 15-гадовай пакістанскай школьніцы Малалы Юсуфзай. Сярод прэтэндэнтаў — і беларускі праваабаронца, які адбывае 4,5 года зняволення, Алесь Бяляцкі.
амерыканец Сайман Кузнец, што нарадзіўся ў 1901 г. у Пінску, ён атрымаў прэмію ў галіне эканомікі ў 1971 г.
У 1994 г. прэмію міру з Іцхакам Рабінам і Ясірам Арафатам падзяліў сённяшні прэзідэнт Ізраіля Шыман Перэс (Сямён Перскі), што нарадзіўся ў 1923 г. у Вішневе пад Валожынам, а ў
2000 г. прэмію з галіне фізікі атрымаў Жарэс Алфёраў, які нарадзіўся ў 1930 г. у Віцебску і затым скончыў славутую мінскую школу №42.
nn.by