Сепаратысты ў Луганску, напужаныя спецаперацыяй у Славянску, вызваляюць захопленыя будынкі

У Луганску вызваленыя будынакі абласной пракуратуры і Луганскай тэлерадыёкампаніі. Памяшканне абласной пракуратуры было вызвалена сёння пасля перамоваў паміж прадстаўнікамі ўлады і людзьмі, якія захапілі будынак. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС Украіны.



lug.jpg

«Памяшканне было вызвалена сёння, дзякуючы перамовам паміж прадстаўнікамі ўлады і людзьмі, якія захапілі будынак. Зараз у памяшканні працуе следчая аператыўная група», — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама ўзброеныя людзі пакінулі будынак Луганскай тэлерадыёкампніі. Яны патрабавалі аднаўлення трансляцыі расійскіх тэлеперадач на адным з тэлеканалаў.

Узброеныя маладыя людзей патрабавалі аднаўлення трансляцыі расійскіх тэлеперадач у будынку Луганскай абласной тэлерадыёкампаніі. «У памяшканне Луганскай абласной тэлерадыёкампаніі зайшлі невядомыя у камуфляжнай форме, узброеныя аўтаматамі Калашнікава. Яны назваліся членамі народнай самаабароны і вылучылі патрабаванні — аднаўленне трансляцыі расійскіх тэлеперадач на адным з тэлеканалаў. Пасля правядзення перамоваў з кіраўніцтвам тэлеканала, мужчыны пакінулі памяшканне», — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, у Луганску сепаратысты ўзялі штурмам будынак абласнога глаўка пракуратуры і будынак абласной дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі 29 красавіка.

Паводле Лігабізнэсінформ