Сілезскі універсітэт у Катавіцах гатовы прыняць на навучанне беларусаў

Яшчэ адзін польскі ўніверсітэт прапаноўвае навучанне маладым беларусам.

uni.jpg

«Мы адкрываем дадатковы, спецыяльны мэтавы набор для грамадзян Беларусі з падоўжаным тэрмінам прыёму заяў. Мы будзем падтрымліваць таксама нашых цяперашніх беларускіх студэнтаў, прапаноўваючы ім дапамогу ў вывучэнні польскай мовы, псіхалагічную падтрымку, а таксама магчымасць прафесійнага ўдасканалення», — гаворыцца на старонцы універсітэта.

Кандыдатам на навучанне з Беларусі Сілезскі універсітэт прапануе:

  • дадатковыя 40 месцаў на навучанне з гэтага навучальнага года,
  • уступная кампанія падоўжана да 30 кастрычніка 2020 г.,
  • магчымасць даўкамплектоўкі дакументаў, патрэбных для паступлення, да 31 лістапада,
  • мяккія ўмовы, якія тычацца даты пачатку навучання і асабістага прысутнасці на занятках,
  • магчымасць атрымання бясплатнага месца ў інтэрнаце Сілезскага універсітэта на працягу першага месяца, а ў выпадку цяжкага матэрыяльнага становішча студэнта — на працягу першых 4-8 месяцаў пры падачы студэнтам пісьмовай заявы,
  • дапамогу так званых buddies (апекуноў), гэта значыць дапамогу польскіх і замежных студэнтаў у пачатку навучання і жыцця ў Польшчы,
  • інфармацыйная падтрымка з боку аддзела рэкрутынгу замежнікаў, звязаная з запісам на навучанне, а таксама падтрымка падчас навучання.

Падрабязнасці чытайце тут.