Серыя выбухаў на курортах Тайланда: загінулі чатыры чалавекі

На папулярных курортах у паўднёвай частцы Тайланда адбылася серыя выбухаў, ахвярамі якіх сталі сама меней чатыры чалавекі, дзясяткі атрымалі раненні.

_90760820_c03e1266_1fe8_4b5d_b22d_702de7465f81.jpg

Фота Reuters. У чацвер выбухі адбыліся на курорце Хуахін


У курортным горадзе Хуахін у чацвер і пятніцу адбыліся дзве серыі выбухаў, у выніку якіх загінулі 4 чалавекі і былі параненыя 28 чалавек, паведамляе Трэці нацыянальны тэлеканал Тайланда.

У чацвер вечарам у выніку падвойнага выбуху ў Хуахіне недалёка ад сталіцы Бангкока загінула турыстка, праз некалькі гадзінаў улады таксама пацвердзілі гібель разносчыка ежы.

Паліцыя паведаміла, што выбуховыя прылады былі закладзены ў кветкавыя клумбы на адлегласці 50 метраў адзін ад аднаго і былі прыведзены ў дзеянне з дапамогай мабільных тэлефонаў з інтэрвалам у паўгадзіны.

Сярод параненых — некалькі замежных турыстаў, у тым ліку некалькі брытанцаў.


Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за серыі выбухаў.


Як перадае карэспандэнт ВВС у Бангкоку, пад падазрэннем у першую чаргу апынуцца групоўкі сепаратыстаў, якія аказваюць узброены супраціў тайскай арміі ў трох паўднёвых правінцыях краіны.

Выбухі могуць быць таксама прымеркаваны да свята — у пятніцу ў Тайландзе адзначаюць дзень нараджэння каралевы Сірыкіт, які адзначаецца ак дзень маці.

Улады Тайланда перакрылі шасэйныя дарогі і чыгунку, што вядуць у Хуахін. У горадзе праходзіць маштабная аперацыя па пошуку выбуховых прылад, што не разарваліся. Паліцыя падазрае , што такія прылады могуць яшчэ знаходзіцца у горадзе, паведамляе РІА “Новости”.